Хлопца затрымалі за «абразу памерлага шклоўскага міліцыянта»
Цяпер ён адбывае адміністрацыйны арышт.
14.06.2022 / 10:22
Раман. Фота з сацсетак
Хлопца клічуць Раман Дзергачоў, і яму 22 гады. Родам ён з Капыля, але апошнія некалькі год жыў у Мінску. Граў на бас-гітары ў мінскім гурце The Dead Raibbons.
«Знаёмыя мы з Ромам гадоў сем, — распавядае стары прыяцель хлопца. — Пачаў граць у гурце ён з каледжа. Яму прапанавалі выступіць на нейкім івэнце ў каледжы, і яны сабралі для гэтага гурт. Праўда, іх тады забракавалі, але гурт застаўся. Рэпетавалі на школах спачатку, пасля знайшлі барабаншчыка, ладзілі канцэрты, нават самі рабілі кліпы.
Рома — добры, пазітыўны хлопец. Ён у войску ў Калодзішчах служыў. Але апошнім часам мы меней стасаваліся, таму што ён рабіў — сказаць цяжка».
Раман на канцэрце. Фота: сацсеткі
Сілавікі сцвярджаюць, што хлопец нібыта пакінуў абразлівы каментарый у сацсетках пад навіной пра памерлага аператыўніка Шклоўскага РАУС.
Вядома, што цяпер Раман адбывае адміністрацыйны арышт, які мусіць скончыцца 22 чэрвеня.