Наваполацкай настаўніцы гісторыі далі 15 сутак за рэпост навіны пра смерць Шушкевіча

Як ужо паведамлялася раней, раніцай 13 чэрвеня затрымалі выкладчыцу гісторыі у СШ №2 Наваполацка Алену Зубраву. Па інфармацыі праваабаронцаў, сёння над жанчынай адбыўся суд па арт. 19.11 КаАП, паведамляе «Вясна». 

14.06.2022 / 21:06

Жанчыну судзілі за тое, што яна ў маі зрабіла рэпост з «Радыё Свабода» навіны, звязанай са смерцю Станіслава Шушкевіча.

Вынікам суда стаў 15-сутачны арышт.

Nashaniva.com