У Мінску з'явіліся вуліца Алфёрава і плошча Філарэта

На мапе Мінска з'явіліся новыя назвы. Рашэнне Мінгарсавета №395 ад 3 чэрвеня апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. Дакумент набывае моц пасля апублікавання.

15.06.2022 / 09:37

Фота: Reform.by

На тэрыторыі комплексу «Мінск-Мір» з'явіліся вуліца Жарэса Алфёрава, а таксама плошча Стары аэрапорт.

Пляцоўцы ля Свята-Духава кафедральнага сабора прысвоенае імя Мітрапаліта Філарэта.

Сквер у межах вуліц Казінца і Каржанеўскага назвалі ў гонар удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, падпалкоўніка міліцыі Васіля Цвяткова.

Таксама афіцыйна замацаваныя назвы гістарычных кварталаў Раманаўская Слабада, Старажоўка, Пярэспа і Татарская Слабада.

Nashaniva.com