Галоўнай рэдактарцы «Новага часу» далі 2,5 года «хіміі»

Сёння быў вынесены прысуд Аксане Колб.

15.06.2022 / 14:41

Фота «Новы час»

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска агучылі прысуд палітзняволенай галоўнай рэдактарцы газеты «Новы Час» Аксане Колб.

Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў яе вінаватай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і прызначыў 2,5 гады «хіміі». Такі тэрмін ёй прызначылі за ўдзел у адным жнівеньскім маршы ў 2020 годзе. 

Аксану затрымалі 20 красавіка. Суд пачаўся 7 чэрвеня. 

Мінсктранс падаў пазоў на 5980 рублёў 11 капеек.

Пракурор прасіў пакараць яе 2,5 гадамі «хіміі», столькі і прызначыў суддзя. Колб вызвалілі ў зале суда.

Nashaniva.com