Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускую асацыяцыю студэнтаў-архітэктараў
Моладзевае аб'яднанне было створанае ў 1993 годзе і займалася нефармальнай адукацыяй.
16.06.2022 / 13:18
Пра гэта арганізацыя паведаміла ў сябе ў Instagram.
«Зусім крыху — і мы з вамі адзначалі б 30-годдзе Беларускай асацыяцыі студэнтаў-архітэктараў, аднак Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь палічыў, што гэтаму не быць. 18 траўня 2022 года нашу арганізацыю ліквідавалі. Па пэўных прычынах, якія не залежаць ад нас, мы не змаглі нічога зрабіць».
Студэнты глядзелі кіно, арганізоўвалі лекцыі, праводзілі беларускія і міжнародныя архітэктурныя форумы і школы, удзельнічалі ў Еўрапейскай асамблеі студэнтаў-архітэктараў.