Аўтобус з дэлегацыяй Мінаблвыканкама перакуліўся

ДТЗ адбылося пасля таго, як аўтобусу з чыноўнікамі не саступілі дарогу.

09.09.2009 / 23:26

Аўтобус, у якім знаходзілася 30 супрацоўнікаў Мінаблвыканкама, трапіў у ДТЗ на трасе Мінск-Мікашэвічы.

Сярод пасажыраў быў першы намеснік абласнога старшыні Віктар Шчацько.

Дэлегацыя накіроўвалася ў Любань на паседжання па пытанню правядзення «Дажынак».

Кіроўца аўтамабіля «Фальксваген Туарэг» не падпарадкаваўся патрабаванням ДАІ, машына якой рухалася з сінімі і чырвонымі пробліскавымі агнямі, і не саступіў дарогу аўтобусу.

Кіроўца аўтобуса, спрабуючы прадухіліць аварыю, з'ехаў у кювет.
Аўтобус перавярнуўся.

Пацярпелі пяцёра пасажыраў і кіроўца «Фальксвагена». Яны ў шпіталі.