Жонцы Андрэя Зельцэра прысудзілі прымусовае лячэнне

Вызначэннем судовай калегіі па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда ад 16 чэрвеня Марыя Успенская вызваленая ад крымінальнай адказнасці за ўчыненыя ёю ў стане непрытомнасці грамадска небяспечныя дзеянні. 

16.06.2022 / 13:54

У Мінскім гарадскім судзе агучылі пастанову па крымінальнай справе супраць палітзняволенай удавы загінулага ў перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ айцішніка Андрэя Зельцэра Марыі Успенскай. Яе абвінавацілі ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка па арт. 16 і ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса.

Вызначэннем судовай калегіі па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда ад 16 чэрвеня Марыя Успенская вызваленая ад крымінальнай адказнасці за ўчыненыя ёю ў стане непрытомнасці грамадска небяспечныя дзеянні, прадугледжаныя ч. 6 арт. 16, п.п. 5, 10 ч. 2 арт. 139, ч. 1 арт. 13, п.п. 1, 5, 10 ч. 2 арт.139 КК.

Судзілі Марыю як «асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне», таму на судзе яе інтарэсы прадстаўляла яе маці. 

Валянціна Зянькевіч прызначыла ёй прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Пад вартай Марыя ўтрымліваецца амаль дзевяць месяцаў. 

Nashaniva.com