Socket.by зачыніўся пасля таямнічай праверкі

Ужо тыдзень не працуе буйны інтэрнэт-магазін камп'ютарнай тэхнікі Socket.by. На яго сайце вісіць заглушка: праводзяцца тэхнічныя працы.

17.06.2022 / 11:13

Карэспандэнт выдання Office Life наведаў галоўны офіс Socket.by (ТАА «БТМ Трэйдынг») на вул. Даўмана. Ён зачынены. У суседнім офісе распавялі, што апошні раз супрацоўнікаў кампаніі бачылі ў будынку ў пятніцу, 10 чэрвеня.

Іншыя суседзі Socket.by распавялі, што нядаўна ў кампаніі была праверка. Хто яе праводзіў — невядома. Праверыць гэтую інфармацыю пакуль не ўдалося.

У 2020 годзе падобная гісторыя адбылася з іншай інтэрнэт-крамай тэхнікі — TTN.by. Яна часова спыніла працу — магчыма, з-за праверкі органамі «шэрага» імпарту тэхнікі. Затым крама запрацавала зноў.

Nashaniva.com