ААН: Ва Украіне пацверджаная смерць 4506 мірных жыхароў, рэальная колькасць ахвяр нашмат большая

Паводле звестак арганізацыі, на канец дня 16 чэрвеня, загінулі 1747 мужчын, 1166 жанчын, 129 хлопчыкаў і 124 дзяўчынак.

18.06.2022 / 09:49

Фота: AP

Пры гэтым пол 41 дзіцяці і 1 302 дарослых пакуль не ўдалося ўсталяваць.

У ААН падкрэслілі, што рэальная колькасць загінулых нашмат большая, аднак пацвердзіць іх смерць пакуль нельга.

У прыватнасці, гэта тычыцца загінулых у Марыупалі, Севераданецк, Лісічанск і іншых гарадах, якія альбо акупаваныя, альбо застаюцца пляцоўкай для баявых дзеянняў.

Nashaniva.com