Былую фігурантку справы «Рабочага Руху» аштрафавалі на 960 рублёў

Па інфармацыі праваабаронцаў, учора ў судзе Навабеліцкага раёна Гомеля адбыўся суд над гамяльчанкай Маргарытай Зубаравай. Яе абвінавацілі па ч. 3 арт. 23.5 КаАП (незаконны выраб і (або) распаўсюджванне прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі). Суд прызначыў ёй штраф у 960 рублёў.

19.06.2022 / 12:36

Нядаўна ў дачыненні да Зубаравай было прынятае рашэнне аб спыненні крымінальнай справы па ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса. Але ўзамен на гэта яе аштрафавалі на 30 базавых. Па справе «Рабочага руху» цяпер за кратамі 10 палітвязняў.

Nashaniva.com