Прысуд Мацкевічу абвесцяць у чацвер. У суд можна будзе трапіць

Прысуд філосафу Уладзіміру Мацкевічу абвесцяць 23 чэрвеня. Сёння завяршылася судовае разбіральніцтва па яго справе.

22.06.2022 / 15:51

Ён выступіў з апошнім словам, паведамілі паплечнікі філосафа. Змест выступу Мацкевіча невядомы: суд праходзіў у закрытым рэжыме, паведамляе reform.by.

Абвяшчэнне прысудуў Мінскім абласным судзе будзе адкрытым.

Судовы працэс пачаўся 9 чэрвеня.

Мацкевіча абвінавачваюць у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт.342, 361-1 і 368 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Ён быў затрыманы 4 жніўня 2021 года.

Nashaniva.com