У Мінску асудзілі чарговага кантралёра транспарту
Мужчыну асудзілі за тое, што, штрафуючы безбілетнікаў без дакументаў, ён не рабіў спроб высветліць іх асобу, а пасля ўносіў у дакументы фальшывыя звесткі іншых грамадзян. Так ён прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасці людзей, якія нічога не парушалі.
22.06.2022 / 17:41
За гэта былому кантралёру 20 чэрвеня прысудзілі тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады.
Гэта далёка не першы падобны выпадак за апошні час.