Беларусам і расіянам не будуць выдаваць чэшскія візы як мінімум да красавіка 2023 года

Урад Чэхіі ўхваліў праект адпаведнай пастановы, якая прадугледжвае забарону на выдачу віз. Яна будзе дзейнічаць да канца сакавіка 2023 года.

23.06.2022 / 10:12

Выключэнні будуць рабіць для членаў сем’яў грамадзян Чэхіі ці іншых краін ЕС, выпадкаў, «калі знаходжанне ў краіне адпавядае інтарэсам Чэшскай рэспублікі,што пацверджана МЗС гэтай краіны», а таксама для працягнення ўжо адкрытых дазволаў на жыхарства.

Nashaniva.com