На польска-беларускай мяжы затрымалі БМВ, скрадзены ў Германіі

На польска-беларускай мяжы ў пункце пропуску «Баброўнікі» затрымалі аўтамабіль BMW X5. Польскія памежнікі высветлілі, што машыну, за рулём якой сядзеў 30-гадовы грамадзянін Беларусі, перад гэтым скралі ў Германіі.

23.06.2022 / 18:54

Машына 2019 года выпуску, а яе цана — 350 тысяч злотых (79,5 тысячы долараў). Польскія памежнікі пішуць, што гэта адзін з самых дарагіх аўтамабіляў з тых, якія яны затрымалі сёлета. Увогуле ж з пачатку года супрацоўнікамі памежнага атрада было канфіскавана 7 транспартных сродкаў на агульную суму больш за 1,3 млн злотых.

Кіроўца затрыманы, паліцыя праводзіць расследаванне.

Nashaniva.com