Рыгор Барадулін: Брыль вучыў не хістацца на палітычных вятрах
У Вушачу ў маміну хату прыйшла сумная вестка: ня стала магіканіна, пайшоў з жыцьця Янка Брыль.
28.07.2006 / 15:26
У Вушачу ў маміну хату прыйшла сумная вестка: ня стала магіканіна, пайшоў з жыцьця Янка Брыль. Брыль быў настаўнікам для нас, маладых: вучыў не хістацца на палітычных вятрах, а ўрабляць добра ўдзірванелы палетак роднай літаратуры. Мы жартавалі, што глядзім на сьвет «з-пад Брыля»... Сьветлая памяць!