Лаўроў назваў кандыдацтва Украіны падрыхтоўкай ЕC і НАТА да вайны з Расіяй
Еўрасаюз разам з NATO збіраюць «кааліцыю» для барацьбы, а па вялікім рахунку, нібыта «для вайны супраць Расіі».
24.06.2022 / 13:50
Сяргей Лаўроў. Фота МЗС Расіі
Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, паведамляе «РБК—Украіна».
З адпаведнай заявай ён выступіў, каментуючы наданне статусу кандыдата на ўступ у ЕС Украіне і Малдове.
«Вядома, мы рэальна будзем глядзець на паводзіны Еўрапейскага Саюза і сачыць за тымі рэальнымі крокамі, якія ён робіць…У нас мала ілюзій, што цяперашняя русафобская зараджанасць ЕС нейкім чынам разыдзецца або зменіцца ў доўгатэрміновай перспектыве. Але гэта шлях, які еўрапейцы выбралі», — кажа Лаўроў.
Ён таксама параўнаў ЕС і НАТА з гітлераўскай Германіяй.
«Калі пачыналася Другая Сусветная вайна, Гітлер пад свае сцягі сабраў значную частку, калі не большую частку еўрапейскіх краін для вайны супраць СССР. Цяпер ЕС разам з НАТА збіраюць сучасную кааліцыю для барацьбы, а па вялікім рахунку — вайны з Расіяй», — лічыць Лаўроў