Затрымалі Алену Пуцыковіч

Раней яна была асуджаная да «хатняй хіміі».

24.06.2022 / 15:27

Учора была затрыманая Алена Пуцыковіч з Іванаўскага раёна.

За два рэпосты з інфармацыяй пра міліцыянтаў і настаўніцу з Іванава яе раней асудзілі да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі».

Сувязь з ёй знікла, пасля таго як яна пайшла адзначацца ў міліцыі.

Nashaniva.com