Інстытут вывучэння вайны: Расія, імаверна, памяняла камандуючага войскамі ва Украіне

Дырэктар ваенна-палітычнага ўпраўлення РФ генерал-палкоўнік Генадзь Жыдко, імаверна, узяў на сябе ролю камандуючага расійскімі войскамі ва Украіне. Пра гэта раней таксама паведамлялі даследчыкі з Conflict Intelligence Team.

27.06.2022 / 10:20

Расследавальнікі звярнулі ўвагу на тое, што падчас паездкі міністра абароны РФ Сяргея Шайгу на Данбас непасрэдна каля яго сядзеў Генадзь Жыдко

Таксама ў паведамленні ISW гаворыцца, што Крэмль мяняе заканадаўства, каб праводзіць таемную мабілізацыю. Гаворка ідзе пра дазвол браць на службу па кантракце выпускнікоў школ.

Nashaniva.com