У Хмяльніцкім назвалі вуліцу ў гонар беларуса, што загінуў у баі пад Кіевам
Тэлеграм-каналы сёння паведамілі, што ў Хмяльніцкім можа з’явіцца вуліца, названая ў гонар героя Украіны беларуса Аляксея Скоблі, які загінуў у баях за Гастомель і Бучу.
28.06.2022 / 12:40
Насамрэч, вуліца героя Украіны Аляксея Скоблі ў абласным цэнтры ёсць ужо з канца красавіка. У гонар беларуса перайменавалі вуліцу Пушкіна, таксама завулак Пушкіна стаў завулкам героя Украіны Аляксея Скоблі.
Беларускі баец з пазыўным «Тур» гераічна загінуў у бітвах пад Бучай і Ірпенем, калі ён коштам свайго жыцця дапамог выратаваць цэлую групу ўкраінскіх вайскоўцаў, нагадвае полк Каліноўскага.
Рашэннем Уладзіміра Зяленскага «Туру» было прысвоена званне Героя Украіны.