Па Брылі

Янка Брыль быў апошнім з тых пісьменьнікаў стагодзьдзя, на вачах якіх сьвет руйнаваўся і паўставаў наноў: ягоны жыцьцёвы досьвед ахопліваў увесь беларускі ХХ век, з вайною і жыцьцём пад Польшчай уключна.

28.07.2006 / 15:32

Ён прыняў свой жыцьцёвы хрост як марпех, у 1939 годзе, пад Гдыняй. Янка Брыль быў апошнім з тых пісьменьнікаў стагодзьдзя, на вачах якіх сьвет руйнаваўся і паўставаў наноў: ягоны жыцьцёвы досьвед ахопліваў увесь беларускі ХХ век, з вайною і жыцьцём пад Польшчай уключна. Ён пайшоў у іншы сьвет як неаспрэчны аўтарытэт беларусаў. Ён быў маральным эталёнам, адным з тых Сакратаў, якія, паміраючы, застаюцца, пакідаюць па сабе дарогу: маральную дактрыну, узор паводзінаў і мысьленьня. Пайшоў адзін з нас – ён да апошняга свайго дня ахвяраваў грошы на выданьне «Нашай Нівы». Калі вы атрымаеце гэты нумар, ён ужо ляжа на вечны спачын на могілках у Калодзішчах.

Фота