Папа Францішак заклікаў маці перастаць прасаваць хлопцам кашулі, а мужчын — быць смялейшымі

Пантыфік прамовіў гэта падчас набажэнства з нагоды заканчэння Сусветнага сходу сем'яў, піша Onet.

29.06.2022 / 19:00

Фота: Catholic Church England and Wales

— Мы бачым так шмат маладых людзей, якія не думаюць ажаніцца, і маці часта кажуць мне: «зрабіце што-небудзь, пагутарыце з маім сынам, які ўсё не ажэніцца, яму ўжо 37 гадоў», — кажа пантыфік.

«Але сіньёра, не прасуйце сыну кашулі, зрабіце першы крок, выпраўце яго на вуліцу, дайце яму пакінуць гняздо», — дадаў ён. Францішак кажа, што сапраўдная любоў у сям'і «не эгаістычная, яна заўжды вядзе да свабоды».

— Мужчыны, у моманты цяжкасцяў, у крызісах, а ва ўсіх сем'яў яны ёсць, калі ласка, не выбірайце лёгкі шлях, не кажыце: «Я вяртаюся да мамы». Вы павінны быць смелымі і ісці наперад насустрач усім рызыкам.

Nashaniva.com