У Мінску сутыкнуліся два «Лэнд Роверы»

Сёння ў 10:55 52-гадовая жанчына, кіруючы аўтамабілем «Лэнд Ровер», рухаючыся па 1-м Запарожскім завулку ў напрамку вуліцы Анаева, не саступіла дарогу аўтамабілю той жа маркі і сутыкнулася з ім. Апошні ад удару перакуліўся, але пасля зноў стаў на колы, паведамляе мінскае ДАІ.

30.06.2022 / 22:24

На шчасце, у гэтым ДТЗ ніхто не пацярпеў, затое машыны атрымалі механічныя пашкоджанні. 

Nashaniva.com