БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Сяргей Лаўроў стаў ганаровым прафесарам БДУ

1.07.2022 / 13:31

Nashaniva.com

Міністру замежных спраў Расіі Сяргею Лаўрову прысвоілі званне ганаровага прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ). Пра гэта абвясцілі падчас яго сустрэчы са студэнтамі і выкладчыцкім складам ВНУ, паведамляе «Зеркало».

Андрэй Кароль і Сяргей Лаўроў. Фота: тэлеграм-канал БДУ

Міністр замежных спраў Расіі наведаў БДУ трэці раз: з тэматычнымі лекцыямі для студэнтаў ён выступаў у 2007 і 2016 гадах. Але сёння рэктар БДУ Андрэй Кароль уручыў Сяргею Лаўрову дыплом ганаровага прафесара.

«У сілу асаблівага вашага асабістага ўкладу ва ўстанаўленне беларуска-расійскіх адносін, ва ўмацаванне сувязяў паміж вядучымі ВНУ нашых краін саветам універсітэта было прынятае рашэнне аб прысваенні вам звання «ганаровы прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта», — падкрэсліў Кароль, звяртаючыся да Лаўрова.

Акрамя Лаўрова, званне ганаровага прафесара БДУ, у розныя гады атрымлівалі прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, ужо былы прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў, кіраўнік РПЦ патрыярх Кірыл, старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка.

Сярод 33 ганаровых прафесараў БДУ ёсць і такія імёны як Жарэс Алфёраў, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, герой Украіны і доктар хімічных навук Віктар Скапенка і іншыя навукоўцы і грамадскія дзеячы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула