Украінскі сцяг на востраў Змяіны скінулі з верталёта, але не ўздымалі
4.07.2022 / 22:52
Прэс-сакратарка Аператыўнага камандавання «Поўдзень» Наталля Гумянюк, якая сёння паведаміла пра тое, што на востраве Змяіны, нядаўна пакінутым расійскімі акупантамі, устанавілі ўкраінскі сцяг, удакладніла, што яе словы трэба ўспрымаць «метафарычна».
Фота ілюстрацыйнае
«Сцяг быў дастаўлены на востраў верталётам. Ён дачакаецца прыбыцця войскаў, а потым будзе лунаць. На востраў ніхто не высаджваўся. Дык хто ж будзе яго ўсталёўваць, утыкаць, падымаць? І рызыкаваць людзьмі дзеля фота для СМІ ніхто не будзе», — сказала Гумянюк.