Палітвязень Іван Дуброўскі — на волі

Пра тое, што палітвязень Іван Дуброўскі цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю, паведамляе «Вясна». 27 студзеня суддзя суда Кастрычніцкага раёна Гродна Максім Галубовіч прысудзіў Івану 1 год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама суд пастанавіў канфіскаваць у даход дзяржавы ягоны аўтамабіль Toyota Yaris.

05.07.2022 / 19:36

32-гадовага Івана Дуброўскага затрымалі 1 кастрычніка 2021 года ў межах крымінальнай справы паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Паводле следства, абвінавачаны ў верасні 2020 года прымаў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Ён нібыта наўмысна спыніў свой аўтамабіль Toyota Yaris у цэнтральнай частцы Гродна на мосце праз Нёман, чым перашкаджаў руху іншага транспарту.

Nashaniva.com