Кіраўнік польскай дыпмісіі ў Беларусі наведаў зруйнаваныя пахаванні ў Мікулішках
5.07.2022 / 23:1
Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі наведаў зруйнаваныя магілы польскіх жаўнераў у Мікулішках на Ашмяншчыне, паведаміла прэс-служба польскай амбасады.
Польскі дыпламат усклаў кветкі і запаліў свечкі на могілках, днямі па-варварску зраўняных з зямлёй.