35 краін заклікалі пастрожыць спартыўныя санкцыі супраць Расіі і Беларусі

Трыццаць пяць краін, сярод якіх ЗША, Канада, Японія, Вялікабрытанія і краіны Еўрапейскага саюза, падпісалі 5 чэрвеня сумесную заяву з заклікам узмацніць спартыўныя санкцыі супраць Расіі і Беларусі, паведамляе Радыё Свабода.

05.07.2022 / 23:48

У рамках новых захадаў прапануецца:

У выпадку, калі нацыянальныя або міжнародныя спартыўныя арганізацыі дазволяць атлетам з гэтых краін удзельнічаць у спаборніцтвах, спартсмены павінны выступаць строга ў нейтральным статусе, падкрэсліваецца ў заяве. Выкарыстанне сцягоў, гербаў і гімнаў Расіі ці Беларусі мусіць быць забаронена.

Раней пра пажаданасць новых абмежавальных мераў казалі міністры спорта гэтых 35 краін.

Nashaniva.com