Ціханоўская выказала спачуванні з нагоды гібелі камандзіра батальёна «Волат»
Святлана Ціханоўская выказала спачуванні з нагоды гібелі пад Лісічанскам камандзіра батальёна «Волат» Івана Марчука (пазыўны «Брэст»).
06.07.2022 / 09:27
«Спачуванні сям’і і пабрацімам героя… Нельга пераацаніць мужнасць, з якой беларусы змагаюцца за свабоду Украіны і Беларусі, ахвяруючы здароўем і жыццём. Яны абараняюць гонар беларускага народа і змагаюцца за незалежнасць нашай краіны», — напісала Ціханоўская.
«Таксама паведамлена, што адзін з каліноўцаў, Ян Дзюрбейка з пазыўным «Тромблі», знаходзіцца ў палоне. Падкрэсліваем, што ён з'яўляецца кантрактным вайскоўцам, і адпаведна яго статус цяпер — ваеннапалонны. Мы будзем дамагацца яго вызвалення. Я вельмі спадзяваюся на тое, што ўсе добраахвотнікі, якія зніклі, вернуцца жывыя і здаровыя…» — зазначыла Ціханоўская.