Жывадзёру, які запхнуў жывога лебедзя ў багажнік, прысудзілі 480 рублёў штрафу

Відэа, на якім мужчына трымаў лебедзя за шыю, распаўсюдзілася на мінулых выхадных.

06.07.2022 / 13:10

2 ліпеня ў інтэрнэце з’явілася відэа, на якім малады мужчына запіхвае ў багажнік жывога лебедзя. Ён казаў, што зробіць з птушкі далікатэс.

Як сцвярджаецца, сябры 33-гадовага жыхара Наваполацка спынілі яго, таму з птушкай усё добра. Мужчына абышоўся штрафам у 15 БВ, хаця яму пагражаў арышт.

Nashaniva.com