У Мінску мужчыну затрымалі за каментарый «Бродячий цирк русского победобесия»

50-гадовы Уладзімір Рыдуха пакінуў каментарый пад допісам у сацсетках, у якім беларусаў запрашалі наведаць музей на колах «Поезд Победы».

06.07.2022 / 13:21

Пад гэтым постам мужчына напісаў: «Бродячий цирк русского победобесия». У праўладным тэлеграм-канале паведамляецца, што прычына затрымання Уладзіміра Радухі — «абраза памяці подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне», паведамляюць праваабаронцы.

Таксама пазначана, што ў дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа. Дзе цяпер знаходзіцца мужчына і які дакладна артыкул яму інкрымінуюць, пакуль невядома.

Nashaniva.com