Жыхар Пінска страляў з пнеўматычнай вінтоўкі па гасцях
У госці да 33-гадовага ўладальніка дома прыехалі знаёмыя. Падчас застолля гаспадар пачаў страляць па іх з пнеўматычнай вінтоўкі.
07.07.2022 / 17:04
Адзін з гасцей знаходзіцца ў цяжкім стане.
Мужчына затрыманы і змешчаны ў ізалятар.
Распачатая крымінальная справа за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.