Затрыманы стрыечны брат Васіля Парфянкова, які, імаверна, загінуў ва Украіне

Стрыечнага брата загінулага байца Палка імя Кастуся Каліноўскага Васіля Парфянкова Сяргея пасадзілі на 15 сутак. Пра гэта стала вядома «Белсату».

09.07.2022 / 20:50

 Васіль Парфянкоў. Фота: Василь Сябро / Facebook

Пасля таго, як стала вядома пра тое, што Васіль загінуў пад Лісічанскам, на працы кіраўніцтву Сяргея паведамілі, што ён «нядобранадзейны» элемент, бо яго брат ваяваў на баку Украіны супраць расійскай агрэсіі.

8 ліпеня Сяргей пайшоў у міліцыю, куды яго выклікалі на размову, і пасля гэтага сувязь з ім знікла. Позна ўвечары сваякам сказалі, што яго адпусцілі, але дадому ён не прыйшоў. 9 ліпеня стала вядома, што Сяргей арыштаваны.

У канцы чэрвеня полк Каліноўскага страціў шэраг байцоў: некаторых забілі, некаторых узялі ў палон. З афіцыйнага паведамлення палка стала вядома яшчэ пра траіх меркавана загінулых. Сярод іх быў Парфянкоў.

Чытайце таксама:

Хто такія «Атам», «Сябро» і «Папік». Расказваем пра траіх байцоў з палка Каліноўскага, якія, напэўна, загінулі

Nashaniva.com