Мінабароны Украіны назвала тры найлепшыя трафейныя сістэмы залпавага агню

Міністэрства абароны Украіны расказала пра найбольш эфектыўную зброю, якую захапілі ў расійскай арміі.

10.07.2022 / 20:17

Фота: Мінабароны Украіны

На трэцім месцы — БМ-27 (баявая машына) «Ураган». Трафейная 220-мм рэактыўная сістэма можа знішчаць ворага на адлегласці 30-35 км. Комплекс мае розныя тыпы рэактыўных боепрыпасаў 9к57, магчымая стральба з закрытай пазіцыі і з кабіны.

На другім месцы — «Тарнада-Г». Баявыя магчымасці гэтай сістэмы ўкраінцы пашырылі за кошт новых рэактыўных боепрыпасаў. Цяпер «Тарнада-Г» эфектыўна» будзе працаваць за кошт дальнабойнасці, трапнасці трапляння і спадарожнікавага навядзення.

Найлепшым трафеем Мінабароны Украіны называе ЦАС-1А (цяжкую агнямётную сістэму) «Сонцапёк». Яна вядзе агонь тэрмабарычнымі боепрыпасамі, у залпе 24 снарады, якія здольныя накрыць плошчу 200х200 метраў.

Nashaniva.com