Па падазрэнні ў хабары затрыманы ўплывовы палкоўнік цэнтральнага апарата Следчага камітэта
Як стала вядома «Нашай Ніве», затрыманы Дзмітрый Паўлоўскі, палкоўнік цэнтральнага апарата Следчага камітэта. Палкоўнік трапіўся на хабары. Імаверна, паказанні на яго даў адвакат Аляксандр Ваўчкоў, былы следчы цэнтральнага апарата СК, затрыманы за хабары.
12.07.2022 / 21:32
Паўлоўскі — уплывовы ў сістэме следчы, ён «курыраваў» усе падатковыя справы, заведзеныя ў Беларусі.
Дзмітрый Паўлоўскі
З Ваўчковым яны некалі разам працавалі. Мяркуецца, што цяпер яны праходзяць па адной справе і што акурат у дачы хабару Паўлоўскаму падазраецца Ваўчкоў.
Чытайце таксама: Спрабаваў даць хабар у міліцыі: затрыманы былы начальнік упраўлення ў цэнтральным апараце СК, які перакваліфікаваўся ў адвакаты
Лічыцца, што да гэтай пары людзі звярталіся, каб вырашыць свае праблемы з падаткамі.