Пасольства Беларусі цяпер будзе і ў Зімбабвэ

11 ліпеня ў сталіцы Зымбабвэ Харарэ адкрылася пасольства Беларусі. Урачыстую цырымонію правёў пасол Аляксандр Сідарук.

12.07.2022 / 18:50

Падчас цырымоніі адкрыцця пасольства. Фота: rsa.mfa.gov.by

У цырымоніі бралі ўдзел міністр замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрык Шабва, прадстаўнікі дзяржструктур, парламента Зімбабвэ і дыпламатычнага корпуса.

Пасол адзначыў, што дзякуючы адкрыццю пасольства ў Харарэ Беларусь і Зімбабвэ стануць яшчэ бліжэйшымі, паведамляе пасольства Беларусі ў ПАР. У сваю чаргу, у МЗС Зімбабвэ таксама заявілі, што адкрыццё пасольства падыме адносіны паміж краінамі на новы ўзровень.

Nashaniva.com