У Магілёўскім раёне рабочы ўпаў з вышыні ў бункер для збожжа
У Магілёўскім раёне рабочы ўпаў з вышыні больш за 5 метраў у бункер для захоўвання збожжа, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
12.07.2022 / 19:30
Здарэнне адбылося ўдзень 11 ліпеня. 20-гадовы аператар сушыльных установак мясцовага прадпрыемства чысціў бункер, выкарыстоўваючы сродкі індывідуальнай абароны. У нейкі момант абарвалася вяроўка, на якой яго падымалі калегі.
Малады чалавек атрымаў шматлікія траўмы рознай ступені цяжкасці, ён шпіталізаваны, пагрозы для жыцця няма.