Цана нафты Brent апусцілася ніжэй за 100 даляраў

Каціроўкі найбліжэйшага ф'ючарса нафты маркі Brent сёння апускаліся ніжэй за 99 даляраў за барэль. Паводле біржы ICE, ноччу ф'ючарс апускаўся да 98,31 даляра.

13.07.2022 / 09:44

Пазней нафта падаражэла і цяпер таргуецца ў дыяпазоне 100-101 даляр за барэль.

Каціроўкі нафты не апускаліся ніжэй за 100 даляраў з пачатку мая.

Адзін з фактараў зніжэння цаны — засцярогі наконт рэцэсіі ў Еўропе

Nashaniva.com