Пратэсты ў Вільні супраць прыезду Лукашэнкі + фота

Абноўлена, дадаліся фотаздымкі Юліі Дарашкевіч.

Насупраць будынку Сойму на беразе ракі з папяровых самалёцікаў выкладзены бел-чырвона-белы сцяг.

16.09.2009 / 09:47

Насупраць будынку Сойму на беразе ракі з папяровых самалёцікаў выкладзены бел-чырвона-белы сцяг.

Фота delfi.lt.

Пікетам сустаркалі картэж Лукашэнкі ля літоўскай прэзідэнцыі

У сераду 16 верасня ў Вільні, насупраць будынку літоўскага парламенту, на другім беразе ракі, з папяровых самалёцікаў белага і чырвонага колераў выклалі забаронены нацыянальны сцяг Беларусі.

Такім чынам быў выказаны пратэст супраць візіту ў Літву Аляксандра Лукашэнкі.

Побач ляжыць вялікі плакат, на якім намалявана перакрэсленая галава з вусамі і красуецца надпіс па-англійску «No country for moustache» («У гэтай краіне вусам – не»).

Найбуйнейшы літоўскі партал delfi.lt ад раніцы трымае паведамленне пра акцыю пратэсту каля Сойму ў найгалоўным.

ЛК, Вільня