Расіяне ўдарылі ракетамі па цэнтры Вінніцы. Шмат людзей загінула, у тым ліку дзеці
Ракета трапіла ў офісны будынак. Ад удараў пацярпелі таксама Дом афіцэраў, дамы, размешчаныя побач і каля 50 легкавых аўтамабіляў. Пачаўся вялікі пажар.
14.07.2022 / 12:15
Колькасць загінулых у выніку ўдару па цэнтры Вінніцы вырасла да 20 чалавек, і працягвае расці. Сярод ахвяр — дзіця. Паведамляецца, што 90 чалавек параненыя.
Удар прыйшоўся па прыватным медыцынскім цэнтры. Імаверна, загінулі ўсе, хто ў ім знаходзіўся.
Уладзімір Зяленскі назваў атаку на цывільныя аб’екты абласнога цэнтра адкрытым тэрарыстычным актам.