Расія засталася без 5G, бо з-за санкцый не мае абсталявання
Санкцыі закрылі магчымасць стварэння сетак 5G у Расіі на доўгія гады. Да такой высновы прыйшлі аналітыкі ў галіне мабільных тэлекамунікацый, піша «Дзелавы Пецярбург». Па іх словах, прыдатнага абсталявання ў краіне проста няма.
14.07.2022 / 19:22
Пасля таго як з-за вайны ва Украіне Расію пакінулі вядучыя пастаўшчыкі: Cisco, Nokia, Huawei і Ericsson — расійскае Міністэрства лічбавых тэхналогій абвясціла, што дазволіць запуск 5G толькі пры выкарыстанні айчыннага абсталявання. «Паралельны імпарт» тут немагчымы.
У Расіі спробы стварэння айчыннага 5G-абсталявання раней рабіла карпарацыя «Растэх». Але годнага прадукту зрабіць чакана не ўдалося, выкарыстоўваліся замежныя камплектуючыя.
Таму «Растэх» змяніў дарожную карту — кампанія, так і не выпусціўшы толкам абсталявання пятага пакалення, будзе займацца абсталяваннем 4G.