ЗША зрабілі выключэнні з раней уведзеных санкцый супраць Расіі

Мінфін ЗША выключыў з санкцыйных спісаў дзве кампаніі і дазволіў праводзіць з Расіяй шэраг пагадненняў, якія раней траплялі пад санкцыі. Адпаведныя генеральныя ліцэнзіі апублікаваныя на сайце амеоыканскага Мінфіна.

14.07.2022 / 22:35

З-пад санкцый выведзеныя казахстанскае падраздзяленне Альфа-банка і былая нямецкая «дачка» «Газпрама» Gazprom Germania GmbH.

Генеральныя ліцэнзіі дазваляюць праводзіць з расійскім бокам транзакцыі, звязаныя з угнаеннямі, харчаваннем, пасяўнымі матэрыяламі, лекамі і медабсталяваннем.

Nashaniva.com