МУС Расіі абвясціла ў вышук журналіста Яўгена Кісялёва

15.07.2022 / 13:07

Расейскі журналіст Яўген Кісялёў абвешчаны ў федэральны вышук, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на базу асоб МУС РФ, якія знаходзяцца ў вышуку.

Яго шукаюць па крымінальнай справе, але па якім артыкуле яна распачатая, не ўдакладняецца.

Яўген Кісялёў жыве і працуе ва Украіне, у Расіі ён таксама абвешчаны замежным агентам.

Nashaniva.com