Палітвязню Ігару Галушку далі 2,5 года калоніі за каментарыі

Гомельскі абласны суд вынес прысуд па справе Ігара Галушкі, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні адразу двух злачынстваў: па ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці). Справу разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў. Вынік — 2,5 года калоніі, піша «Вясна».

15.07.2022 / 17:15

Ігар Галушка — вядомы ў Гомелі грамадскі дзеяч, турыст са стажам у 40 гадоў і арганізатар пешых паходаў. У віну мужчыну ставілі тое, што ў 2020 і 2021 гадах ён пакінуў у сацсетках некалькі каментарыяў на палітычную тэму.

Пра якія дакладна каментарыі ідзе гаворка — праваабаронцам невядома.

Nashaniva.com