«Усяму свету ўсё роўна». Украінка, чыя маленькая дачка загінула пад ракетамі ў Вінніцы, паразмаўляла з журналістамі
Смерць дачкі Ірыны Дзмітрыевай, маленькай Лізы, у Вінніцы шакавала увесь свет. Доўга не было вядома пра стан самой Ірыны. Сёння яна ўпершыню пасля абстрэлу паразмаўляла з журналістамі.
16.07.2022 / 18:43
«Усяму свету ўсё роўна. Ён на нас проста глядзіць і не абараняе. Колькі разоў мы прасілі закрыць неба. А свет проста глядзіць, як Украіну забіваюць. Як забіваюць нашых дзяцей, салдат, людзей <…> каб абараніцца ад гэтага тырана, таму што калі не мы — ён пойдзе далей і ўсё знішчыць, усё», — у слязах сказала Ірына.