Мілінкевіч прапанаваў назваць Нацыянальны аэрапорт «Мінск» імем Станіслава Шушкевіча

«Нацыянальны аэрапорт «Мінск» можна было б назваць у гонар першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча», — такую прапанову зрабіў Аляксандр Мілінкевіч у адказ на пытанне Мікіты Мелказёрава падчас інтэрв'ю каналу «Жыццё — маліна».

16.07.2022 / 20:18

Гаворка таксама ішла пра Расійскую імперыю і тое, як яе перамагчы, абмеркавалі, чаму Крэмль заўсёды лезе ў выбары ў Беларусі і прычым тут Казулін і Бабарыка. Згадалі Плошчу-2006, намётавы гарадок і тое, чаму яго разгон не быў перамогай Лукашэнкі. Асобна абмеркавалі, як назваць вуліцу Савецкую ў Гародні, чаму Вітаўт круцейшы за іншых кіраўнікоў гістарычнай Беларусі, тое, якім чынам продкі Мілінкевіча бралі ўдзел у паўстанні Каліноўскага, як праводзіць беларусізацыю і якіх памылак беларусам нельга дапусціць.

Вялікую гутарку з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі можна паглядзець тут.

Nashaniva.com