БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Ксёндз Андрэй Вашчук асуджаны на 15 сутак

18.07.2022 / 16:0

Nashaniva.com

Суд адбыўся ў закрытым рэжыме, паведамляе Catholicnews.by.

Catholicnews.by

Андрэя Вашчука, які з'яўляецца пробашчам парафіі святога Духа ў Віцебску, затрымалі 15 ліпеня. Яму інкрымінавалі ч. 1. 24.23 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Прычынай затрымання, па звестках Радыё Свабода, стаў, імаверна, рэпост «апошняга слова» Змітра Дашкевіча ў судзе.

Некаторы час святар знаходзіўся ў Першамайскім РУУС, пазней яго перавялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Суд адбыўся ў панядзелак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула