У маі Украіна закупіла ў Беларусі тавараў на 20 мільёнаў даляраў — гэтая лічба ў разы адрозніваецца ад мінулагодняй
За май таваразварот паміж Беларуссю і Украінай склаў 23 мільёны даляраў. З іх 20,3 мільёна — экспарт беларускіх тавараў ва Украіну, 2,7 мільёна — пастаўкі ўкраінскіх у Беларусь.
18.07.2022 / 17:05
Фота: сайт Белчыгункі
Год таму сітуацыя з гандлем была зусім іншая.
Са статыстыкі Белстата вынікае, што ў маі 2021-га Украіна закупіла ў Беларусі тавараў на 349,8 мільёна даляраў. Цяперашні аб'ём — усяго 5,8% ад мінулагодняга (розніца — 17 разоў).
Украіна ў сваю чаргу ў маі 2021-га прадала Беларусі тавараў на 121,6 мільёна даляраў. Гэта ў 45 разоў больш, чым сёлета. Цяперашняя лічба складае ўсяго 2,2% ад мінулагодняй.