Беларусь выходзіць з Орхускай канвенцыі

Такі ўказ падпісаў Лукашэнка. Ён лічыць, што «Беларусь сутыкнулася з перадузятым і дыскрымінацыйным стаўленнем з боку кіруючых органаў канвенцыі, фактамі ціску на суверэнную дзяржаву».

18.07.2022 / 19:36

Орхуская канвенцыя — канвенцыя Еўрапейскай эканамічнай Камісіі ААН «аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў прыняцці рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя».

Беларусь пазбавілі правоў і прывілеяў па міжнароднай экалагічнай канвенцыі ў лютым гэтага года з-за ліквідацыі экаарганізацыі «Экадом».

Nashaniva.com