У Шчучыне паставілі помнік Шарлю дэ Голю ФОТА

Тут падчас Першай сусветнай вайны будучы прэзідэнт Францыі знаходзіўся ў нямецкім палоне. 

19.07.2022 / 14:17

Фота з тэлеграм-канала «Спадчына»

Помнік паставілі побач з цэхам завода «Аўтаправод», 100 гадоў таму ў гэтым будынку была піларама, дзе і знаходзіўся ў палоне дэ Голь.

Узведзены помнік па праекце скульптара Мікалая Байрачнага, архітэктараў В. Мусіенкі і А. Дзяміда. Пакуль ён яшчэ задпрапіраваны, адкрыццё адбудзецца неўзабаве.

Праект помніка

Праект помніка

У склад кампазіцыі ўваходзіць скульптура дэ Голя, выкананая ў поўны рост у вобразе капітана 33-га палка. Паўкруглая рэльефная сцяна сімвалізуе шлях ад палоннага — вязня да сімвала руху супраціву і прэзідэнта. На стэлах па баках будуць тэкст і сімвалы прэзідэнта Францыі, паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына».

Nashaniva.com