Затрымалі гарадзенскага тыктокера fair.by. На яго падпісаныя больш за 20 тысяч чалавек

Відэа з ім з'явілася на праўладных каналах.

21.07.2022 / 16:27

Мужчыну клічуць Яраслаў Вялічка, і яму 33 гады. Ён з Гродна, працуе плітачнікам-абліцоўшчыкам у «Гродзенскіх электрычных сетках».

У мужчыны таксама ёсць хобі — ён вядзе старонку ў Тыктоку пад нікнэймам fair.by. Там ён публікуе розныя жартаўлівыя ролікі і час ад часу выказвае свае думкі. Таксама ён вядзе сетку старонак для пошуку працы ў Гродне.

Мяркуючы па фота ад сілавікоў, Яраслаў удзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе. Што яму ставяць у віну — невядома.

Nashaniva.com